Сёння, 13 кастрычніка, у каледжы куратарам, Курыловіч Валянцінай Васільеўнай, і навучэнцамі 692 групы ярка было праведзена святочнае мерапрыемства з нагоды Дня маці! 

Прадстаўленая літаратурна-музычная кампазіцыя ўключала вершы на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай мовах, музычныя нумары, тэатральныя пастаноўкі.
Са сцэны гучалі цёплыя словы віншаванняў і падзякі матулям.

Дарагія нашы матулі! Паважаныя жанчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём маці!
Усё найлепшае ў жыцці пачынаецца з Вас – пяшчотных, уважлівых, любячых і любімых. Вы даяце новае жыццё, выхоўваеце цудоўных сыноў і дачок, захоўваеце сямейнае шчасце і дабрабыт. 
Жадаем Вам міру і дабра, душэўнага спакою, шчасця, здароўя і даўгалецця! Няхай Ваша самаадданасць вернецца падзякай і павагай дзяцей, а кожны ваш дзень будзе напоўнены радасцю!